Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу
На другое месца выйшла расіянка Міра Андрэева, якая ўчора выйграла Выніковы турнір, абыграўшы ў фінале ўкраінку Эліну Світоліну — 7:5, 6:3.
Арына Сабаленка, фота: Robert Prange / Getty Images
Першае месца ў сусветным рэйтынгу займае прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, якая ўдзел у турніры не брала, але захавала першае месца ў рэйтынгу. У яе 8099 балаў.
У Андрэевай — 7806, у Сабаленка — 6685.
У амерыканак Како Гаўф і Джэсікі Пегулы па 6163 і 6160 балаў адпаведна, у Эліны Світолінай — 5921.
Арына Сабаленка была першай ракеткай свету з кастрычніка 2024 па верасень 2026 года, але потым зляцела на другое месца, і вось ужо трэцяя.
За 2026 год беларуска выйграла толькі тры турніры, прычым апошні ў сакавіку.
На Выніковым турніры яна не змагла прабіцца ў паўфінал.