Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны
Зенітна-ракетныя войскі, радыётэхнічныя войскі і мабільныя агнявыя групы штодня выконваюць задачы па ахове мірнага неба над краінай. Пра гэта на тэлеканале СТБ расказаў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных сілах — начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Леанід Касінскі, піша БелТА.
Скрыншот відэа СТБ
Па яго словах, часам з'яўляюцца над тэрыторыяй Беларусі, то гэта ў асноўным «заблукалыя» дроны.
«Часцей за ўсё гэта тыя беспілотнікі, якія мы называем згубленымі, якія губляюць арыентацыю з-за ўздзеяння на іх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы і вяртаюцца, пачынаюць шукаць сігнал. Як правіла, баявая работа па беспілотніках нашымі зенітна-ракетнымі войскамі вядзецца толькі ў тым выпадку, калі дзяжурныя сілы і сродкі ацэньваюць гэты беспілотнік як магчымую пагрозу, гэта значыць калі ён пралятае над пэўным раёнам або над якімі-небудзь стратэгічна важнымі дзяржаўнымі аб'ектамі. Тады пачынаецца баявая работа, тады іх збіваюць», — сказаў Леанід Касінскі.
Ён дадаў, што як паказвае практыка, над населенымі пунктамі збіваць беспілотнікі ні ў якім разе нельга, бо, як правіла, абломкі і баявая частка падаюць і наносяць шкоду.
«Таму баявая работа і паражэнне цэляў ажыццяўляюцца выбарачна», — падкрэсліў Леанід Касінскі.