БЕЛ Ł РУС

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным

16.11.2026 / 09:16

Nashaniva.com

Каб падысці да вады знакамітага рымскага фантана, турысты цяпер плацяць два еўра. Тым часам сума кінутых у яго манет, якія ідуць на дабрачыннасць, у гэтым годзе скарацілася на 174 тысяч еўра.

Фота: vecteezy.com

Традыцыя кінуць манету ў фантан Трэві на шчасце прыносіць Рыму значныя сумы. Грошы з вады збірае дабрачынная арганізацыя Caritas і выкарыстоўвае іх для дапамогі людзям у нястачы.

Але за першыя дзевяць месяцаў 2026 года сабралі на 174 тысяч еўра менш у параўнанні з тым жа перыядам 2025-га, паведамляе Radio Roma Capitale.

Скарацілася і вага сабраных манет: прыкладна з 28 тон да 22,7 тоны.

Адной з магчымых прычын лічаць новыя правілы наведвання. З 2 лютага турыстам трэба заплаціць два еўра, каб спусціцца па прыступках і падысці да чашы фантана. Плату ўвялі, каб стрымліваць натоўпы і абараняць помнік. Выручка ад білетаў ідзе на догляд культурнай спадчыны і бясплатнае наведванне гарадскіх музеяў мясцовымі жыхарамі.

Манеты ў вадзе прызначаныя для дабрачыннасці. Яны фінансавалі бясплатныя сталовыя, пункты выдачы прадуктаў, прытулкі і іншыя праграмы падтрымкі. Прадуктовую дапамогу праз дабрачынныя крамы атрымліваюць каля 1700 сем’яў — прыкладна шэсць тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула