БЕЛ Ł РУС

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены

16.11.2026 / 09:35

Nashaniva.com

Прызначаны Расіяй кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў паведаміў пра атаку на мост. Паводле яго, рух транспарту будзе абмежаваны арыенціровачна да сярэдзіны дня.

Фота: AP

«Для ліквідацыі наступстваў задзейнічаныя ўсе неабходныя службы, у Керчы разгорнуты аператыўны штаб», — напісаў Аксёнаў.

Ён таксама ўказаў, дзе можна атрымаць звесткі пра паромнае злучэнне паміж Крымам і портам «Каўказ».

Характар пашкоджанняў і маштаб наступстваў удару ў паведамленні не ўдакладняюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула