Па даручэнні Лукашэнкі праводзіцца праверка боегатоўнасці ў манеўраных групах памежнай службы
Праверка баявой гатоўнасці па даручэнні Лукашэнкі працягваецца ў манеўраных групах тэрытарыяльных органаў пагранічнай службы. Пра гэта журналістам паведаміў дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, піша БелТА
Ілюстрацыйнае фота Мінабароны
Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што ў адпаведнасці з задумай, зацверджанай кіраўніком дзяржавы на 2026 год, пачалася раптоўная праверка аднаго з найважнейшых элементаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі — падраздзяленняў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
«Асноўны акцэнт зроблены на праверцы, верагодна, самых мабільных падраздзяленняў ведамства. Адначасова ва ўсіх групах і атрадах органаў пагранічнай службы прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць манеўраныя групы», — расказаў дзяржаўны сакратар.