БЕЛ Ł РУС

Расіянка Міра Андрэева цёпла звярнулася да ўкраінкі пасля перамогі на Выніковым тэнісным турніры

16.11.2026 / 10:22

Nashaniva.com

Світоліна ў адказ ухвальна кіўнула.

Міра Андрэева. Фота: Luke Hales / Getty Images for WTA

19‑гадовая расіянка Міра Андрэева выйграла выніковы турнір, перамогшы ўкраінку Эліну Світоліну з лікам 7:5, 6:3.

Падчас цырымоніі ўзнагароджання Андрэева павіншавала суперніцу з паспяховым сезонам і выказала захапленне яе вяртаннем у вялікі спорт пасля нараджэння дачкі.

«У цябе маленькая дачка. Выклікае захапленне тое, якіх вынікаў ты дасягаеш пасля вяртання. Гэта неверагодна складана. Я нават не магу ўявіць, колькі сіл гэта патрабуе», — сказала расіянка.

Світоліна ў адказ ухвальна кіўнула.

Перад пачаткам турніру Світоліна адмовілася ўдзельнічаць у сумеснай фотасесіі васьмі тэнісістак перад пачаткам турніру, дэманструючы непрыхільнае стаўленне да Андрэевай і беларускі Арыны Сабаленка.

Перамога Андрэевай вывела яе на другое месца ў сусветным рэйтынгу (у яе 7806 балаў). Сабаленка апусцілася на трэцяе месца (6685).

Чытайце таксама:

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Арына Сабаленка, падобна, нецэнзурна выказалася ў бок украінскай тэнісісткі пасля сваёй паразы

Сабаленка пракаментавала, што яе нецэнзурныя словы адрасаваліся не Світолінай

Латушка заклікаў адхіліць Арыну Сабаленка ад усіх турніраў пад эгідай WTA

Каментары да артыкула