БЕЛ Ł РУС

У Мінску паставяць смеццевыя бакі з накрыўкамі — змагаюцца з варонамі

16.11.2026 / 11:55

Nashaniva.com

Старыя адкрытыя смеццевыя бакі ў Мінску пачнуць замяняць на мадэлі з шчыльнымі накрыўкамі. Пра гэта паведамілі ў сталічным камітэце па ахове прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.

Фота: Blizko.by

Чыноўнікі адзначаюць, што падставай для такога рашэння сталі скаргі мінчан на птушыныя чароды каля сметніц. Вароны і гракі шумяць, раскідваюць смецце. Пры гэтым барацьба з самімі птушкамі неэфектыўная без ліквідацыі прычын іх з'яўлення — неабходна закрываць кантэйнеры.

Таксама ў камітэце нагадалі, што грамадзянам забаронена самастойна змагацца з птушкамі. Каб ацаніць неабходнасць рэгулявання колькасці крумкачовых, трэба звярнуцца ў раённую адміністрацыю. Спецыяльная камісія абследуе тэрыторыю і прыме рашэнне аб мэтазгоднасці такіх мер.

Чытайце таксама:

У Мінску развялося шмат варон. Чаму так і што з гэтым рабіць?

Каментары да артыкула