Вольныя Купалаўцы паставяць спектакль у Вільні
13 снежня ўпершыню ў Вільні будзе паказаны спектакль «Мінскае Мора» ад Вольных Купалаўцаў.
У ролях: Зоя Белахвосцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Зміцер Есяневіч, Міхась Зуй. Рэжысёр: Войцех Урбаньскі
«Гэты праект паўстаў пасля таго, як Кіберпартызанамі была апублікаваная база даносаў КДБ. Мы ўбачылі, што даносчыкам можа быць хто заўгодна — шчыры, заўжды вясёлы сусед, нясмелая бабулька-інтэлігентка, а часам — блізкі табе чалавек.
У «Мінскім Моры» мы дазволілі сабе іранічна паразважаць на гэтую тэму. Сціснулі спружыну сюжэта, упрыгожылі запамінальнымі песнямі Лявона Вольскага, і атрымалася часам смешна, часам кранальна і ані хвіліны — сумна», — паведамляюць Вольныя Купалаўцы.
13 снежня (нядзеля), 19:00
Польскі тэатр у Вільні (Наўгардука, 76)