БЕЛ Ł РУС

У Падмаскоўі знайшлі 741 тысячу пачкаў цыгарэт з Беларусі. Перавозчыкі змешчаныя ў СІЗА

16.11.2026 / 14:24

Nashaniva.com

Кошт цыгарэт ацэньваецца прыкладна ў чатыры мільёны беларускіх рублёў.

У Падмаскоўі выявілі буйную партыю немаркіраваных цыгарэт, якія прывезлі з Беларусі. Усяго мытнікі канфіскавалі больш за 741 тысячу пачкаў. Іх кошт ацанілі ў 113 мільёнаў расійскіх рублёў (гэта прыкладна чатыры мільёны беларускіх рублёў), паведамляе Прайм-ТАСС

Цыгарэты выявілі на адной з пляцовак у Падмаскоўі. Падчас перагрузкі тавару затрымалі грамадзян Беларусі. Паводле звестак Федэральнай мытнай службы Расіі, на допыце яны патлумачылі, што ведалі пра патрабаванні расійскага заканадаўства да абароту тытунёвай прадукцыі і збіраліся прадаваць цыгарэты на тэрыторыі Расіі.

Распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 226.1 КК РФ (кантрабанда стратэгічна важных тавараў у буйным памеры, учыненая арганізаванай групай).

Мужчынам пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары. Расследаванне працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула