БЕЛ Ł РУС

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім

16.11.2026 / 14:27

Nashaniva.com

Маркетплэйс называюць сеткай забеспячэння расійскіх вайскоўцаў. У Wildberries сцвярджаюць, што санкцыі супраць Кім не паўплываюць на працу кампаніі.

Таццяна Кім. Фота з яе сацсетак

Пра ўхваленне абмежаванняў 16 лістапада паведаміў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Наэль Баро перад сустрэчай міністраў замежных спраў краін ЕС у Бруселі.

«Прынятыя санкцыі супраць 145 асоб і арганізацый. Яны, у прыватнасці, тычацца кіраўніцы галоўнага расійскага сайта анлайн-гандлю Wildberries», — заявіў міністр.

У спіс таксама ўключылі Пецярбургскі нафтавы тэрмінал.

Раней «Радыё Свабода» азнаёмілася з праектам санкцый. У дакуменце гаворыцца, што Wildberries «працуе як сетка забеспячэння расійскіх вайскоўцаў, спрыяючы продажу тавараў вайсковага і падвойнага прызначэння».

Таксама ў абгрунтаванні згадваецца стратэгічнае партнёрства кампаніі з дзяржаўным расійскім банкам ВТБ, які ўжо знаходзіцца пад санкцыямі ЕС.

У аб’яднанай кампаніі Wildberries і Russ — РВБ — заявілі, што абмежаванні супраць заснавальніцы не паўплываюць на дзейнасць. Паводле прэс-службы, кампанія не мае актываў у Еўрасаюзе і не працуе ў яго краінах.

Баро таксама выступіў за падрыхтоўку 22‑га пакета санкцый. У прыватнасці, Францыя прапануе ўвесці абмежаванні супраць арганізацый, якія пастаўляюць бензін у Расію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула