Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома
Беларуская дэлегацыя вярнулася з IV юнацкіх Алімпійскіх гульняў, якія праходзілі ў Дакары з 31 кастрычніка па 13 лістапада.
У Нацыянальным аэрапорце Мінск сустрэлі бронзавага прызёра спаборніцтваў па брэйкінгу Георгія Салаўя, які выступаў пад нікам GERA, піша Onliner.by
Трэцюю бронзу заваяваў Георгій Салавей. У паўфінале беларус саступіў саперніку з Кітая, затое ў батле за трэцяе месца абыграў паляка з лікам 2:1.
Усяго Беларусь прадстаўлялі сем спартсменаў у шасці відах спорту. Дадому яны прывезлі тры бронзавыя медалі.
Два з іх заваявалі плыўцы: Паліна Бяляўская на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем і Максім Машлякевіч на 50‑метроўцы брасам.