У Гродне раварыст насмерць збіў пенсіянера
У Гродне ў выніку сутыкнення на веладарожцы ў парку Пышкі загінуў 78‑гадовы пенсіянер, паведамляе Следчы камітэт.
Фота: Следчы камітэт
Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, у верасні 2026 года 53‑гадовы мужчына ехаў на ровары па веладарожцы на тэрыторыі лесапарку «Пышкі». Ён не справіўся з кіраваннем і наехаў на 78‑гадовага пенсіянера, які ішоў у тым жа кірунку.
Фота: Следчы камітэт
У выніку сутыкнення абодвух мужчын з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі даставілі ў бальніцу. Пазней пешаход памёр ад атрыманых траўмаў.
Следчыя распачалі крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 321 Крымінальнага кодэкса Беларусі — парушэнне правіл бяспекі руху, якое з неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека.