30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?
Першая яго аперацыя прайшла ў Турцыі ў 2022 годзе, цяпер жа ён выбраў Расію. Кажа, у Маскве цяпер адчувальна танней, а дактары не горшыя, чым у Стамбуле.
Максім Пушкін. Тут і далей скрыншот відэа ў тыктоку
На блогера Максіма Пушкіна падпісана ў інстаграме 131 тысяча чалавек і яшчэ 82 тысячы ў тыктоку. Яму ўсяго 30 гадоў, але праблемы з валасамі ў маладога мужчыны не першы год. Таму нядаўна ён вырашыў зрабіць ужо другую аперацыю па перасадцы.
Першая адбылася ў Стамбуле чатыры гады таму. Максім распавёў, што тады Турцыя лічылася краінай нумар адзін для перасадкі валасоў (а на постсавецкай прасторы было мала дактароў, якія гэтым займаліся) — таму менавіта туды і паляцеў.
Вынікам першай аперацыі Максім застаўся задаволены. Але тады яго хвалявалі залысіны, таму ён перасадзіў валасы толькі туды. А з цягам часу пачала лысець макушка — гэта блогеру не падабалася.
Донарскія цыбуліны бяруцца з бакоў галавы — справа ў тым, што ў большасці мужчын валасы на макушцы і цемені больш схільныя да гарманальнага ўздзеяння і таму выпадаюць часцей.
Цяпер Максім вырашыў засадзіць валасамі макушку. Але гэтым разам паехаў у Расію — бо на дарогу туды трэба і менш часу, і менш грошай. А дактароў ён лічыць не горшымі, чым у Турцыі.
Перад аперацыяй прыйшлося здаць шмат аналізаў — ад звычайнага агульнага аналізу крыві да аналізаў на ВІЧ і сіфіліс, а таксама ЭКГ.
Прыехаць у маскоўскую клініку трэба было за дзень да аперацыі, каб дактары пераканаліся, што яе можна праводзіць.
Падчас аперацыі спецыяльнай машынкай высвідроўваюць графты — так называюць мікраскапічны фрагмент скуры галавы з валасянымі фалікуламі — звычайна на адным графце бывае 1‑5 цыбулін. Толькі на забор донарскага матэрыялу спатрэбілася 4 гадзіны.
Пасля быў перапынак і нават абед. Наступная частка аперацыі — надрэзы скуры галавы. Трэба зрабіць некалькі тысяч «лунак», у якія потым перанясуць цыбуліны.
Крыху статыстыкі: у Турцыі Максіму перасадзілі 4500 графтаў, у Маскве — 4000.
Сама аперацыя заняла 13 гадзін. Блогер прызнаецца, што самым складаным было ляжаць столькі часу — усю аперацыю чалавек знаходзіцца ў прытомнасці. Максім большую частку размаўляў з дактарамі ды слухаў музыку, змог і паспаць. Але фізічна ляжаць так доўга кажа няпроста.
Яшчэ адзін выклік — сон наступны тыдзень. Бо нельга дакранацца перасаджанымі валасамі хоць да чагосьці. Таму прыходзіцца спаць, паклаўшы на звычайную падушку яшчэ і самалётную — у выніку чалавек амаль што сядзіць у ложку. Нязручна, але што паробіш?
Блогер параўнаў цэны. Кажа, у Стамбуле ў 2022 годзе заплаціў за аперацыю 2800 даляраў. Сёлета ў Маскве перасадка абышлася Пушкіну ў 2300 даляраў.
Максімальны эфект ад перасадкі Максім пабачыць толькі праз 18 месяцаў.