БЕЛ Ł РУС

У ДТЗ пад Гомелем загінуў чалавек, двое ў бальніцы

16.11.2026 / 20:48

Nashaniva.com

16 лістапада каля 17:50 у Гомельскім раёне на 286‑м кіламетры аўтадарогі М-5 Мінск — Гомель 64‑гадовы кіроўца аўтамабіля Toyota Avensis выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся лоб у лоб з аўтамабілем «БУД», якім кіраваў 36‑гадовы мужчына. Другі аўтамабіль рухаўся з боку Гомеля.

Кіроўца Toyota ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння. Другога кіроўцу і яго 38‑гадовую пасажырку даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула