БЕЛ Ł РУС

У Вільні бясплатна раздаюць ваду праз спёку

14.07.2010 / 11:28

Улады Вільні ў сувязі са спёкай арганізуюць бясплатную раздачу вады на вуліцах і плошчах.

Пункты раздачы з'явяцца ў шэрагу кафэ, на некаторых прыпынках грамадскага транспарту, каля медыцынскіх устаноў, на цэнтральных плошчах.
Яна будзе разліваецца з аўтаматаў і раздавацца ў пластмасавых бутэльках. Улады сцвярджаюць, што вады хопіць на ўсіх жыхароў і гасцей горада.

Па прагнозах сіноптыкаў, тэмпература ў літоўскай сталіцы на гэтым тыдні падымецца да плюс 34-35 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула