БЕЛ Ł РУС

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

17.11.2026 / 08:10

Nashaniva.com

Чацвёра чалавек лічацца зніклымі без вестак.

У пасёлку Камышаваха Запарожскай вобласці завяршылася пошукава-выратавальная аперацыя, якая працягвалася два тыдні пасля ўдару расійскіх войскаў. Кіраўнік МУС Украіны Іван Выгоўскі паведаміў, што былі знойдзеныя целы 72 загінулых.

Чацвёра чалавек лічацца зніклымі без вестак.Яшчэ чацвёра, якіх удалося выратаваць у першыя гадзіны пасля атакі, застаюцца ў бальніцы. 

Сярод загінулых — ратавальнікі, паліцэйскія, медыкі, камунальнікі, супрацоўнікі гімназіі і цэнтра адміністрацыйных паслуг, а таксама настаўніца, якая штодня прыходзіла ва ўкрыццё, каб праводзіць для дзяцей анлайн-урокі.

За два тыдні выратавальнай аперацыі расійскія войскі, паводле звестак украінскіх уладаў, 11 разоў атакавалі пасёлак. Дзевяць удараў прыйшліся па месцы, дзе разбіралі завалы.

У выніку гэтых атак былі параненыя трое паліцэйскіх і чацвёра ратавальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула