У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў
22‑гадовы беларус і нямецкая сямейная пара атрымалі цяжкія траўмы ў лабавым сутыкненні ў Баварыі. Прычыны аварыі пакуль невядомыя.
Фота: Petra Uhrmann
Аварыя адбылася 16 лістапада каля 15:30 на трасе B533 паміж Графенау і Шонбергам, паведамляе паліцыю.
Беларус кіраваў 7, 5‑тонным грузавіком. Насустрач яму ў аўтадоме ехалі 65‑гадовы немец з 54‑гадовай жонкай. Каля населенага пункта Кёпльхаф беларус з неўстаноўленай прычыны выехаў на сустрэчную паласу — машыны сутыкнуліся.
Усіх трох пацярпелых шпіталізавалі — для гэтага задзейнічалі два выратавальныя верталёты і машыну хуткай дапамогі.
Абодва транспартныя сродкі цалкам знішчаныя, шкода ацэньваецца ў 100 000 еўра. Для высвятлення абставін аварыі пракуратура прыцягнула эксперта.