Двух грамадзян Беларусі затрымалі ў Польшчы падчас рэйду супраць нелегальных азартных гульняў
Рэйд прайшоў у Варшаве.
Фота: KAS
Двое грамадзян Беларусі апынуліся сярод затрыманых падчас рэйду паліцыі і падатковай службы Польшчы, накіраванага супраць нелегальных азартных гульняў, піша Reform.news.
Паліцэйскія і падаткавікі наведалі два дзясяткі раней выяўленых ігральных устаноў у раёнах Мокатаў, Урсынуў і Вілянуў. Былі канфіскаваныя 85 нелегальных гульнявых аўтаматаў.
Затрымалі 16 чалавек ва ўзросце ад 17 да 73 гадоў. Сярод іх — трое грамадзян Польшчы, двое беларусаў, дзевяць украінцаў, а таксама грамадзяне Малдовы і Расіі.
Канфіскаваныя каля 92 тысяч злотых (21 мільён еўра), аргтэхніка, відэакамеры і іншыя матэрыялы. Таксама была знойдзеная марыхуана.
Працэсуальны статус затрыманых беларусаў не ўдакладняецца.