БЕЛ Ł РУС

Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі

17.11.2026 / 10:45

Nashaniva.com

10 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе вынеслі прысуд палітзняволенай кіраўніцы творчай прасторы «Парасон» Інзе Казючыц.

60‑гадовую жанчыну асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу 2000 базавых велічыняў (сёння — 90000 рублёў), піша «Вясна».

«Парасон» (Parason) — незалежная творчая і культурна-адукацыйная прастора ў Мінску, якая займалася папулярызацыяй беларускай культуры і мовы.

Там праводзілі курсы народных рамёстваў, лекцыі пра беларускую гісторыю, кіно і тэатр, майстар-класы, квізы і культурніцкія сустрэчы, імпрэзы, прысвечаныя беларускім традыцыям і фальклору.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула