БЕЛ Ł РУС

«Настаў час крыху адступіць». Сабаленка расказала, што заставалася за кадрам яе няўдалага сезона

17.11.2026 / 12:43

Nashaniva.com

Арына Сабаленка назвала сезон 2026 года пастаяннай барацьбой з уласным целам. Цяпер тэнісістка збіраецца адпачыць і аднавіцца.

Фота: arynasabalenka / Instagram

Пра цяжкасці, якія суправаджалі выступленні, беларуская спартсменка напісала ў інстаграме.

«Якім жа быў гэты 2026 год… Столькі неверагодных момантаў і столькі цяжкасцяў за кадрам. Гэты сезон быў пастаяннай барацьбой з уласным целам: даводзілася пераадольваць боль і выходзіць на корт нават у тыя дні, калі, магчыма, не варта было гэтага рабіць. Але такая ўжо я… Я змагаюся, часам, напэўна, больш упарта, чым варта», — напісала Сабаленка.

Тэнісістка дадала, што ганарыцца ўсім, што аддала гэтаму сезону. Яна падзякавала камандзе, якая дапамагала прайсці праз цяжкасці, і заўзятарам — за любоў і падтрымку.

«Цяпер час зрабіць крок назад, аднавіцца, зноў набрацца сіл і вярнуць свайму целу моц. Гатовая пабачыць, што прынясе 2027 год», — дадала спартсменка.

Апошнім турнірам сезона для Сабаленкі стаў Выніковы турнір WTA, дзе яна не змагла выйсці з групы. Спартсменка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула