БЕЛ Ł РУС

Сільвія прынясе ў Беларусь арктычнае паветра і мокры снег

17.11.2026 / 13:28

Nashaniva.com

На гэтым тыдні ў Беларусі рэзка зменіцца надвор'е: чакаюцца першы мароз і мокры снег

Хоць спачатку нават пацяплее да +11°С, але бліжэй да выхадных у краіну пачне паступаць сапраўднае арктычнае паветра. Уначы слупкі тэрмометраў апусцяцца да —4 °С, а дажджы зменяцца мокрым снегам, паведаміў Белгідрамет.

Прычым у сераду, хоць месцамі па краіне чакаецца да +11°С, уначы і раніцай магчымы мокры снег і слабы галалёд.

У пятніцу чакаецца мокры снег. Удзень сіноптыкі абяцаюць ад +2 да +9 °С.

У суботу, 21 лістапада, пачнецца пахаладанне: у краіну пачне паступаць арктычнае паветра.

Уначы тэмпература будзе ад —3 да +3 °С, удзень — ад 0 да +6°С. Месцамі пройдуць дождж і мокры снег, на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца.

У нядзелю стане яшчэ халадней. Уначы чакаецца ад —4 да +1°С, удзень — ад —1 да +4 °С. У многіх раёнах выпадзе мокры снег, месцамі ўтворыцца галалёд. Сіноптыкі папярэджваюць, што на дарогах можа быць слізка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула