БЕЛ Ł РУС

Трамп дапусціў двухбаковую сустрэчу з Пуціным у Кітаі

17.11.2026 / 14:19

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп гатовы правесці двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Расіі ў Кітаі падчас саміта Азіяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва (АТЭС), што пройдзе на гэтым тыдні

Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы на Алясцы ў жніўні 2025 года. Фота: Jae C. Hong / AP

«Не ведаю, але я б пагадзіўся. Калі такая магчымасць з'явіцца, я б гэта зрабіў», — сказаў ён у адказ на пытанне пра магчымую сустрэчу падчас цырымоніі прывітання перад перамовамі з кіраўнікамі ўрадаў Японіі, Індыі і Аўстраліі.

Раней паведамлялася пра трохбаковую сустрэчу Трампа — Пуціна — Сі ў рамках АТЭС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула