БЕЛ Ł РУС

Два 17‑гадовыя падлеткі ў Брэсце скралі ў маці сябра 200 тысяч рублёў і набылі два аўтамабілі ды некалькі гаджэтаў

17.11.2026 / 14:53

Nashaniva.com

У міліцыю звярнулася 42‑гадовая жыхарка Брэста, з дома якой знікла буйная сума грошай, паведамляе прэс-служба МУС.

Сышчыкі высветлілі, што раней у госці да сына пацярпелай неаднаразова прыходзілі двое 17‑гадовых сяброў. Падчас аднаго з візітаў яны заўважылі, дзе гаспадыня кватэры захоўвае зберажэнні, і пачалі патроху выносіць грошы.

За некалькі тыдняў падлеткі скралі каля 200 тысяч рублёў у эквіваленце. Выкрадзеныя грошы яны патрацілі на асабістыя патрэбы: набылі два аўтамабілі, гаджэты, гульнявыя прылады, а таксама аплацілі анлайн-гульні.

Частку скрадзенага ўдалося канфіскаваць. Заведзена крымінальная справа. Хлопцы даюць паказанні. Ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула