БЕЛ Ł РУС

«Вы жывыя?» У Беларусі мядзведзі палезлі ў палатку да турыстаў ВІДЭА

17.11.2026 / 15:13

Nashaniva.com

Мядзведзі ходзяць вакол палаткі і зазіраюць унутр, а чалавек з камерай здымае іх. Аўтар падпісаў ролік: «Вось так мы адпачывалі. Кемпінг. Беларусь». У каментарах аўтара просяць адгукнуцца і жартуюць, што відэа ўжо выкладае мядзведзь.

У тыктоку абмяркоўваюць відэа карыстальніка Tv.Mast, на якім мядзведзі даследуюць турыстычную палатку.

«Вось так мы адпачывалі. Кемпінг. Беларусь», — падпісаў аўтар кадры.

Здымка вядзецца знутры палаткі. Праз тканіну відаць, як звер ходзіць побач, абнюхвае ўваход і набліжае пысу. Спачатку мы бачым аднаго звера, а потым камера паказвае і другога.

Каментатараў здзівіла вытрымка чалавека, які здымае.

Аўтар двойчы выклаў гэта відэа, але не распавёў, як і чым усё скончылася.

«Дайце ведаць, вы жывыя?»

«Чым скончыўся адпачынак?»

«Я думаю, вы больш у кемпінг не паедзеце».

«Гэта мядзведзь ужо выкладае відосы?»

Дзе менавіта і калі знятыя кадры, аўтар не ўдакладніў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула