БЕЛ Ł РУС

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза

17.11.2026 / 15:49

Nashaniva.com

У кітайскіх мунтжакаў, якія жывуць у Гродзенскім заапарку, нарадзілася дзіцяня. Радасная падзея адбылася ў пачатку лістапада.

Эльф стаў першым самцом у прыплодзе. Раней у сям'і міні-аленяў нараджаліся толькі самачкі. Кадрамі з малым спецыялісты падзяліліся толькі цяпер, піша Tochka.by.

У першыя дні жыцця Эльфік амаль не набіраў вагу, расказалі спецыялісты. З дапамогай відэакамер яны высветлілі, што малы галадае. Аказалася, што ў самачкі Элі, якая ўпершыню стала маці, не хапала малака.

Видео: Telegram-канал "Гродненский зоопарк" https://t.co/lIHJmF19yN

— Фото/Видео (@FotoVid81878667) November 17, 2026

Ветэрынары адразу перавялі яго на штучнае гадаванне. Харчаваннем для нованароджанага стала малако казы Пудры. Паводле складу яно блізкае да натуральнага рацыёну аленянят і казуль, таму добра засвойваецца. Апетыт у Эльфа зайздросны — за суткі ён выпівае да 500 мл малака і ўжо прывыкае да прыкорму.

Аленяню прапануюць кавалачкі дзёрну з глебай. Бо дарослыя алені ядуць не толькі траву, але і зямлю, якая насычае арганізм мінеральнымі рэчывамі.

Малы нарэшце стаў на ногі. Цяпер ён носіцца па ўсім ветэрынарным корпусе. Галоўная забава для яго — гульня ў даганялкі з супрацоўнікамі заапарка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула