БЕЛ Ł РУС

Найстарэйшая жыхарка Даніі аказалася былой кіраўніцай аддзялення нацысцкай партыі

17.11.2026 / 16:06

Nashaniva.com

Кірстэн Швальбе — 112 гадоў.

Фота Gerontology Reserch Group

112‑гадовая Кірстэн Швальбе, найстарэйшая жыхарка Даніі, падчас Другой сусветнай вайны займала дзве кіроўныя пасады ў Нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі Даніі (DNSAP). Пра гэта стала вядома дацкаму выданню Frihedsbrevet, якое вывучыла дакументы дзяржаўнага архіва краіны, піша Bild.

Са жніўня 1943 года па ліпень 1944 года Швальбе выконвала абавязкі кіраўніцы мясцовага аддзялення партыі ў горадзе Хольстэбро, а таксама ўзначальвала яе жаночую групу. Яе нябожчык-муж таксама займаў кіроўную пасаду ў партыі.

Раней Швальбе пацвердзіла сваё сяброўства ў нацысцкай партыі, аднак сцвярджала, што ўступіла ў яе па настаянні мужа. Цяпер жанчына адмаўляецца ад каментароў. Яе сям'я заклікала журналістаў улічваць стан здароўя Швальбе.

Нядаўна ў Даніі выйшла біяграфія доўгажыхаркі. У выдавецтве Gyldendal заявілі, што ні аўтары кнігі, ні выдаўцы не ведалі пра гэтую частку яе мінулага. Цяпер яны вырашаюць далейшы лёс выдання.

У маі 2026 года Кірстэн Швальбе і яе 104‑гадовы брат Бертэль паставілі сусветны рэкорд як найстарэйшыя брат і сястра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула