БЕЛ Ł РУС

Прарасійскія хакеры ўзламалі сайт Міжнароднай федэрацыі хакея

17.11.2026 / 16:10

Nashaniva.com

17 лістапада на сайце Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) хакеры размясцілі банер з выявай расійскіх хакеістаў і надпісам у падтрымку зборнай Расіі. На ім было напісана: «Баіцеся сустрэцца з Расіяй?» і «Вы адхілілі адзіную каманду, якую не маглі перамагчы».

Банер на сайце IIHF

Банер знаходзіўся на галоўнай старонцы сайта некалькі хвілін, пасля чаго рэсурс перастаў адкрывацца. Наведвальнікі бачылі паведамленне пра часовую недаступнасць і тэхнічнае абслугоўванне.

Інцыдэнт адбыўся праз два дні пасля таго, як IIHF вырашыла не дапускаць зборную Расіі да моладзевага чэмпіянату свету 2027 года. Турнір пройдзе ў Канадзе з 26 снежня 2026 года да 5 студзеня 2027-га.

Раней Спартыўны арбітражны суд (CAS) пастанавіў, што расійскім камандам павінны дазволіць удзельнічаць у спаборніцтвах IIHF. Аднак федэрацыя захавала адхіленне ад шэрагу турніраў сезона 2026/2027. Адной з прычын недапуску да моладзевага чэмпіянату называлася пазіцыя канадскіх уладаў, якія адмовіліся выдаваць расійскім спартсменам візы.

IIHF не паведаміла, хто стаіць за хакерскай атакай. Таксама няма пацвярджэнняў, што зламыснікі атрымалі доступ да даных карыстальнікаў або ўнутраных сістэм федэрацыі. Пацверджаны інцыдэнт абмежаваўся размяшчэннем старонняй выявы на сайце і наступнай недаступнасцю рэсурсу.

Чытайце таксама:

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе

17 краін выказаліся супраць вяртання хакейнай зборнай Расіі на міжнародную арэну. Толькі Беларусь выступіла за

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія

Каментары да артыкула