БЕЛ Ł РУС

У Празе на галоўным вакзале сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі

17.11.2026 / 16:17

Nashaniva.com

У Празе ў выніку сутыкнення двух пасажырскіх цягнікоў на галоўным чыгуначным вакзале раніцай 17 лістапада пацярпелі не менш за 46 чалавек.

Фота: novinky.cz

Аварыя адбылася каля 7‑й гадзіны раніцы на мосце над вуліцай Сейфертавай. Абодва цягнікі рухаліся з невялікай хуткасцю, таму, паводле звестак ратавальнікаў, сур’ёзных разбурэнняў не адбылося. Пры гэтым былі пашкоджаныя пярэднія часткі абодвух саставаў.

Рух цягнікоў у напрамку раёнаў Высачаны і Лібень спынялі на дзве гадзіны. Пасля 9‑й гадзіны працу чатырох платформаў вакзала аднавілі.

Усіх пацярпелых даставілі ў бальніцы Прагі. Чацвёра з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, астатнія атрымалі нязначныя траўмы.

Міністр транспарту Чэхіі Іван Беднаржык назваў аварыю «вельмі сур’ёзным здарэннем». Паводле яго, цяпер найважнейшае — паклапаціцца пра пацярпелых.

Прычыны і абставіны здарэння расследуе Чыгуначная інспекцыя.

Чытайце таксама:

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

З Мінска ў Маладзечна пусцяць штодзённыя паскораныя цягнікі

Каментары да артыкула