У Германіі згарэў аўтавоз з аўтамабілямі, якім кіраваў беларус
У нямецкім населеным пункце Помелен у зямлі Мекленбург — Пярэдняя Памеранія загарэўся аўтавоз, якім кіраваў 45‑гадовы грамадзянін Беларусі. Пра здарэнне паведаміла мясцовая паліцыя, піша сайт «Беларусь и мир».
Фота: добраахвотная пажарная дружына горада Пенкун
Пажар адбыўся 9 лістапада каля 18:40 на аўтамагістралі А11, непадалёк ад памежнага пераходу Помелен — Калбаскава. Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай узгарання стаў перагрэў тармазоў прычэпа.
Грузавік перавозіў пяць легкавых аўтамабіляў. У выніку пажару прычэп і тры машыны цалкам згарэлі. Таксама было пашкоджанае дарожнае пакрыццё. З-за моцнага задымлення шашу давялося часткова перакрыць.
Агульную шкоду ад пажару ацанілі прыкладна ў 51 тысячу еўра. Кіроўца грузавіка не пацярпеў. Для эвакуацыі згарэлага аўтавоза спатрэбілася спецыяльная тэхніка.
Чытайце таксама:
Двух беларусаў затрымалі ў Германіі з нелегальным таварам. Гэта ўжо другі раз за два месяцы
У Германіі беларуса на «Мерсэдэсе» падбіў немец на «Мерсэдэсе»