Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі
За апошнія два месяцы ў Віцебскай вобласці зафіксавалі як мінімум чатыры выпадкі, калі ўчастковыя прыходзілі да людзей, якія альбо самі запісвалі відэазвароты з нагоды праблем з камунальнымі паслугамі ды іншымі мясцовымі няшчасцямі, альбо дасылалі адпаведныя матэрыялы ў рэгіянальныя тыкток-паблікі, піша тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
У двух выпадках міліцыянеры забралі ў людзей тэхніку для правядзення экспертызы.
Акрамя таго, з тыктока хутка знікаюць многія відэазвароты ў стылі «звароту да Лукашэнкі». Сярод іх, напрыклад, відэа маці з Дуброўна, якая прасіла вярнуць дадому свайго 18‑гадовага сына, што падпісаў кантракт з расійскім войскам.
Чытайце таксама:
Праз новы ўказ Лукашэнкі зборы грошай для цяжкахворых сталі на паўзу