Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ
За адны дзень Сілы абароны Украіны паразілі 10 расійскіх радыёлакацыйных станцый і комплексаў радыёэлектроннай барацьбы. Удары наносіліся 16 лістапада і ў ноч на 17 лістапада, паведаміў Генеральны штаб УСУ.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons
Паведамляецца, што найбольш ад гэтых удараў пацярпела Бранская вобласць Расіі. Там удалося паразіць шэсць радыёлакацыйных станцый малой далёкасці, якія выкарыстоўваюцца для выяўлення ўкраінскіх беспілотнікаў і кіравання сродкамі супрацьпаветранай абароны на памежжы. Таксама пад удар трапілі дзве тактычныя станцыі радыёэлектроннай барацьбы, прызначаныя для глушэння сувязі і навігацыі ўкраінскіх дронаў.
Яшчэ дзве станцыі РЭБ былі знішчаныя на поўдні: у раёне Якавенкава на часова акупаванай тэрыторыі Крыма і непадалёк ад Прыазоўскага ў Краснадарскім краі Расіі.
Украінскія вайскоўцы адзначаюць, што знішчэнне гэтых сродкаў аслабляе магчымасці расійскага войска выяўляць украінскія беспілотнікі і перашкаджаць іх працы. Гэта, паводле ўкраінскага боку, павінна палегчыць далейшае нанясенне ўдараў па расійскіх вайсковых цэлях.
Чытайце таксама:
З’явіліся ФОТЫ і ВІДЭА разбуранага Крымскага моста зблізку
Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны
Зяленскі заявіў, што Украіна спыніла больш за палову расійскай нафтаперапрацоўкі
Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой