У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі
У Дзяржынску пенсіянерку выпісалі з бальніцы пасля аперацыі, а праз некалькі дзён у яе здарыўся інсульт. Цяпер абставіны здарэння правяраюць Міністэрства аховы здароўя і адміністрацыя бальніцы, піша dzr.by.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: dzr.by
Пра здарэнне ў сацыяльнай сетцы Threads расказала ўнучка жанчыны. Паводле яе слоў, спачатку бабулю прааперавалі ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы, пасля чаго яна працягнула лячэнне ў стацыянары Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Адтуль пацыентку выпісалі на амбулаторнае лячэнне.
Праз некалькі дзён пасля выпіскі суседка знайшла пенсіянерку дома на падлозе без прытомнасці. У жанчыны не працавалі рукі і ногі. Яе шпіталізавалі з дыягназам «інсульт». Цяпер яна знаходзіцца ў рэанімацыі Мінскай абласной клінічнай бальніцы.
Унучка сцвярджае, што пасля выпіскі бабулі не выпісалі рэцэптаў на лекі, брыгада хуткай дапамогі адмовілася шпіталізаваць яе, калі тая знаходзілася дома, а доктар не наведаў пацыентку пасля выпіскі.
У Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы журналістам паведамілі, што па ўсіх агучаных абставінах праводзіцца службовая праверка. Да яе таксама далучылася камісія галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Мінскага аблвыканкама.
Чытайце таксама:
Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу
Жыхар Заслаўя некалькі дзён не выходзіў на сувязь: ён падавіўся кавалкам мяса і памёр