БЕЛ Ł РУС

У Шэньчжэне прайшлі перамовы Пуціна і Сі

18.11.2026 / 07:56

Nashaniva.com

Лідары Расіі і Кітая сустрэліся ў межах саміту АТЭС, паведамляюць расійскія СМІ.

Фота: Kristina Solovyova/Pool Sputnik Kremlin via AP

Пуцін заявіў, што супрацоўніцтва Расіі і КНР развіваецца «па ўзыходнай» на карысць народаў дзвюх краін. Паводле яго слоў, тавараабарот паміж краінамі працягне расці. Пуцін таксама адзначыў павелічэнне ўзаемнага турыстычнага патоку, у тым ліку дзякуючы бязвізаваму рэжыму.

Пуцін таксама назваў Расію «сусветным рэкардсменам» па колькасці ўведзеных супраць яе абмежавальных мер. Паводле яго слоў, ЕС не змог адаптавацца да адмовы ад расійскага рынку і танных энергарэсурсаў і губляе свае пазіцыі.

Ён таксама заявіў, што Расія не адмаўлялася ад даляра і еўра, а краіны, якія абмежавалі магчымасць яе выкарыстання гэтых валют, «пакаралі самі сябе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула