БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся магчымыя супернікі зборнай Беларусі ў стыкавых матчах Лігі нацый

18.11.2026 / 08:08

Nashaniva.com

Учора скончыўся чарговы розыгрыш групавога турніру футбольнай Лігі нацый.

Фота: football.by

Нагадаем, што зборная Беларусі ў сваёй групе дывізіёна С заняла другое месца, прапусціўшы наперад Албанію і атрымала магчымасць у сакавіку згуляць у пераходных матчах з адной з каманд, якія занялі апошняе месца ў адной з груп дывізіёна «В».

Гэта будзе адна з наступных зборных: Паўночная Македонія, Грузія, Ізраіль, Румынія.

Прычым Паўночная Македонія, Грузія і Ізраіль не выйгралі ніводнага матча ў сваіх групах.

Лёсаванне пройдзе ў гэтую пятніцу ў швейцарскім Ньёне а 14‑й па Мінску.

Два стыкавыя матчы пройдуць з 25 па 30 сакавіка 2027 года. Першы паядынак беларусы правядуць на ўмоўна хатняй арэне, імаверна, у Венгрыі, другі — у гасцях. Пераможца двухматчавага супрацьстаяння атрымае месца ў дывізіёне «В».

У наступным розыгрышы Лігі нацый у ім будуць удзельнічаць 18 каманд, якія будуць гуляць у фармаце агульнага этапу, падобнага да таго, які выкарыстоўваецца ў клубнай Лізе чэмпіёнаў. То-бок кожная зборная атрымае ў супернікі шэсць зборных. Тры матчы дома (у выпадку Беларусі на нейтральным полі), тры ў гасцях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула