У Румыніі адбыўся землятрус магнітудай 5,7
Моцныя штуршкі адчувалі ў Малдове і Украіне.
У Румыніі ноччу адбыўся землятрус, яго магнітуда склала 5,7. Ачаг знаходзіўся ў цэнтры краіны ля Вранчы на глыбіні 107 км.
Першапачаткова аўтаматычная сістэма абвесткі ацаніла магнітуду ў 6,5, аднак, паводле ўдакладненых даных румынскіх сейсмолагаў, яна склала 5,7.
Пра пацярпелых не паведамляецца.
Падземныя штуршкі таксама адчуваліся ў Малдове і Украіне.
На відэа бачна, як людзі пакідаюць аэрапорт Кішынёва.