БЕЛ Ł РУС

Вызначаны склад кошыкаў перад лёсаваннем Еўра-2028

18.11.2026 / 10:48

Nashaniva.com

Мы ў адным кошыку з Эстоніяй, Фарэрамі, Кіпрам, Балгарыяй, Казахстанам, Латвіяй, Сан-Марына.

Матч адкрыцця Еўра-2028 пройдзе 9 чэрвеня 2028 года ў Кардыфе (Уэльс). Фота: Matthew Horwood — UEFA/UEFA via Getty Images

Пасля сканчэння групавога этапу футбольнай Лігі нацый вызначыўся склад усіх кошыкаў напярэдадні лёсавання чэмпіянату Еўропы — 2028, якое пройдзе 6 снежня ў Белфасце.

Зборная Беларусі трапіла ў чацвёрты кошык (самыя слабыя зборныя ў пятым).

Кошык 1: Англія, Партугалія, Францыя, Германія, Іспанія, Бельгія, Нідэрланды, Данія, Грэцыя, Італія, Нарвегія, Харватыя.

Кошык 2: Уэльс, Сербія, Турцыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Аўстрыя, Венгрыя, Паўночная Ірландыя, Славенія, Боснія і Герцагавіна, Ірландыя.

Кошык 3: Шатландыя, Косава, Украіна, Польшча, Ізраіль, Румынія, Грузія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Ісландыя, Славакія.

Кошык 4: Эстонія, Беларусь, Фарэрскія астравы, Кіпр, Фінляндыя, Малдова, Арменія, Балгарыя, Казахстан, Люксембург, Латвія, Сан-Марына.

Кошык 5: Мальта, Азербайджан, Літва, Андора, Гібралтар, Ліхтэнштэйн.

У пяты кошык трапілі зборныя, якія выступалі ў дывізіёне D Лігі нацый.

Для адбору на Еўра-2028 будзе сфармавана 12 груп (6 па 4 зборныя, 6 па 5 зборных).

Беларусь атрымае ў супернікі па камандзе з кожнага кошыку, апроч зборных з чацвёртага.

Усе 12 пераможцаў груп непасрэдна выйдуць у фінальную частку чэмпіянату Еўропы. Другое месца: 8 найлепшых зборных з 12 таксама непасрэдна кваліфікуюцца на турнір, астатнія чатыры атрымаюць магчымасць згуляць у стыкавых матчах.

Адборачны турнір пачнецца ў сакавіку. Беларусь зноў будзе гуляць хатнія паядынкі на нейтральным полі, і гэта сумна.

Еўра-2028 пройдзе ў Вялікабрытаніі і Ірландыі, але зборныя Англіі, Уэльса, Шатландыі і Ірландыі не атрымалі аўтаматычных пуцёвак на першынство. Яны будуць удзельнічаць у адборачных гульнях на агульных умовах, але трапяць у розныя групы. 

Калі краіны-гаспадыні кваліфікуюцца напрамую, дадатковыя месцы ім не спатрэбяцца.

Калі камусьці з іх не ўдасца прайсці адбор, дзве спецыяльныя пуцёўкі атрымаюць дзве найлепшыя паводле рэйтынгу зборныя краін-гаспадынь, якія не кваліфікаваліся непасрэдна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула