БЕЛ Ł РУС

Трасу Мінск — Маладзечна пашыраць і абсталююць бар'ернай агароджай

18.11.2026 / 11:06

Nashaniva.com

Работы на двух участках дарогі Р28 Мінск — Маладзечна праводзяцца ў межах дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі» на 2026—2030 гады. Завяршыць іх плануецца да канца 2027 года, паведамляе Мінтранс.

Першы ўчастак працягласцю 8 км размешчаны за Ждановічамі, другі, даўжынёй 5 км, — каля мемарыяльнага комплексу «Лінія Сталіна». Дарогу пашыраць, укладуць цэментабетоннае пакрыццё і ўстановяць бар'ерную агароджу.

Як расказаў галоўны інжынер Андрэй Сушкевіч, на аб'екце прадугледжана пакрыццё з цяжкага бетону B35 шырынёй па 13 метраў у кожным напрамку.

На ўчастку каля «Лініі Сталіна» для транзітнага транспарту арганізуюць рух па дзве паласы ў кожны бок.

Цэментабетоннае пакрыццё больш устойлівае да дэфармацый, чым асфальт, і патрабуе менш ямачнага рамонту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула