Памочнік Пуціна анансаваў некалькі размоваў кіраўніка Расіі з Трампам
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп некалькі разоў паразмаўляюць падчас працы саміту Азіяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва (АТЭС), заявіў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.
Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы на Алясцы ў жніўні 2025 года. Фота: Jae C. Hong / AP
Паводле слоў Ушакова, лідары дзвюх краін могуць сустрэцца ўжо сёння падчас урачыстага абеду, піша РБК.
«І абавязкова заўтра будуць сустракацца Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп. І на самім пленарным пасяджэнні саміту АТЭС, і адразу пасля яго завяршэння. Лідары сустрэнуцца адзін з адным, і ў іх, паверце мне, будзе паўнавартасная размова», — заявіў ён.