БЕЛ Ł РУС

Частка Барысава засталася без ацяплення

18.11.2026 / 13:17

Nashaniva.com

Яно адключылася а 07:20 раніцы.

Адключэнне звязанае з пашкоджаннем на ўчастку цеплавой сеткі, які знаходзіцца ў падпарадкаванні прадпрыемства «Жыллё». З-за павелічэння падсілкоўвання сістэмы ўзнікла неабходнасць правесці работы па выяўленні і ліквідацыі пашкоджання, паведамляе «Мінскэнерга».

Часова без цеплазабеспячэння застаюцца: 175 жылых дамоў, 16 устаноў адукацыі, тры установы аховы здароўя, а таксама цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Адключэнне цепламагістралі з'яўляецца неабходнай мерай для забеспячэння магчымасці ліквідацыі пашкоджання на ўчастку, які знаходзіцца ў падпарадкаванні гэтага прадпрыемства, паведаміла Мінскэнерга.

Рамонтныя работы запланаваныя да 23:59.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула