У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі
Каб праехаць усю Маскоўскую лінію, спатрэбіцца 28 хвілін. Гэта найдаўжэйшы маршрут паміж канцавымі станцыямі мінскага метро, піша прэс-служба метрапалітэна.
Фота: lookby.media
На Маскоўскай лініі цягнік пераадольвае шлях ад «Малінаўкі» да «Уручча» за 28 хвілін.
На Аўтазаводскай паездка ад «Магілёўскай» да «Каменнай Горкі» займае 27 хвілін.
Найхутчэй можна праехаць Зеленалужскую лінію: ад «Слуцкага Гасцінца» да «Юбілейнай плошчы» цягнік дабіраецца за 12 хвілін 30 секунд.