БЕЛ Ł РУС

Пуцін, Трамп і Сі паціснулі адзін аднаму рукі і коратка пагутарылі 

18.11.2026 / 14:40

Nashaniva.com

Зроблена гэта ў рамках урачыстага прыёму на саміце АТЭС у кітайскім Шэньчжэне, паведамляюць расійскія СМІ.

Спачатку Пуцін прывітаўся з Сі, які сустракае гасцей, і адышоў у бок. Потым да Сі падышоў Трамп, яны прывіталіся, і да кіраўнікоў Кітая і ЗША вярнуўся Пуцін

Раней Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Пуцін і Трамп абмяркуюць найперш актуальныя пытанні, Украіну і, магчыма, Іран.

Пуцін мае запрашэнне прыняць удзел у саміце G20, сказаў Пяскоў. Па яго словах, падчас размовы з Трампам на АТЭС гэтая тэма таксама можа быць закранутая.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула