БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»

18.11.2026 / 15:49

Nashaniva.com

Выязное пасяджэнне суда Маскоўскага раёна Брэста адбылося ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна 13 кастрычніка. Справу разглядалі паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса за «абразу Лукашэнкі». На паведамленне ўніверсітэта звярнула ўвагу «Берасцейская Вясна».

Імя абвінавачанага і падрабязнасці справы ў паведамленні не раскрываюцца. Паводле публікацыі, ён цалкам прызнаў віну.

Суд прызначыў яму два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — так званай «хатняй хіміі».

Як адзначае «Берасцейская Вясна», паводле апублікаваных фатаграфій, працэс вяла суддзя Марыя Аліферук, а дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў пракурор Алег Герасімовіч.

Пасля пасяджэння Герасімовіч расказаў студэнтам пра адказнасць за правапарушэнні «экстрэмісцкай накіраванасці».

«Будзьце пільныя, не паддавайцеся на дэструктыўныя заклікі, самастойна і ўзважана абдумвайце інфармацыю, якую атрымліваеце з розных крыніц», — звярнуўся ён да аўдыторыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула