У Вільні адкрыюць памятную шыльду на магіле дырэктара Навагрудскай беларускай гімназіі
У Вільні ў суботу шшануюць памяць дырэктара Навагрудскай беларускай гімназіі Яна Цеханоўскага на Свята-Ефрасіннеўскіх (Ліпоўскіх) могілках, там пройдзе адкрыццё і асвячэнне памятнай шыльды ў гонар выкладчыка, паведамляе Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве.
Ян Цеханоўскі быў адным з дзеячаў беларускага школьніцтва ў міжваеннай Заходняй Беларусі. У 1921 годзе ён узначаліў Навагрудскую беларускую гімназію, дзе таксама выкладаў беларускую літаратуру і французскую мову.
Паводле гістарычных звестак, на пасаду дырэктара яго абралі самі бацькі вучняў. Навагрудская беларуская гімназія была важным цэнтрам беларускай адукацыі і культуры. Сярод яе выкладчыкаў быў вядомы беларускі мастак Язэп Драздовіч.
Да гэтай працы далучылася таксама Беларуская праваслаўная супольнасць Канстанцінопальскага патрыярхату, а Асацыяцыя беларускіх бацькоў у Літве падтрымала гэтыя намаганні і цалкам прафінансавала выраб памятнай шыльды на надмагіллі Яна Цеханоўскага.
Дата: субота, 21 лістапада 2026 года
Час пачатку: 12:00
Збор удзельнікаў: а 11:50 каля ўваходу на могілкі
Месца: Свята-Ефрасіннеўскія (Ліпоўскія) могілкі, Вільня
Лакацыя пахавання Яна Цеханоўскага.