У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку
Гісторыя адбылася ў снежні мінулага года.
Северадзвінск — горад расійскіх падводнікаў, фота Wikimedia Commons
29‑гадовы доктар-рэаніматолаг спрабаваў выратаваць 73‑гадовую жанчыну, але вырашыў, што рэанімацыйныя мерапрыемствы не дапамаглі, і канстатаваў яе смерць. Праз дзве гадзіны супрацоўнік морга заўважыў у пенсіянеркі прыкметы жыцця і паведаміў пра гэта доктару, паведамляе 112.
Замест таго каб аказаць дапамогу, рэаніматолаг прыйшоў у морг адзін, праверыў у пацыенткі пульс і ўвёў ёй прэпарат «Прапафол». Такім чынам мужчына хацеў схаваць сваю памылку. Пасля ін'екцыі жанчына памерла.
Доктара затрымалі. Заведзеная крымінальная справа па факце забойства чалавека, які знаходзіўся ў бездапаможным стане.