БЕЛ Ł РУС

Выкрылі хабарніцкую схему на 280 тысяч рублёў. Падазраваных затрымліваў АМАП

18.11.2026 / 16:37

Nashaniva.com

У Беларусі выкрылі маштабную карупцыйную схему ў сферах аграпрамысловага комплексу і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яе ўдзельнікі дзейнічалі ў трох абласцях — Мінскай, Віцебскай і Гродзенскай. Паводле інфармацыі міліцыі, сума зафіксаваных хабарных выплат перавысіла 280 тысяч рублёў.

Скрыншот з відэа

Следства высветліла, што 69‑гадовы дырэктар прыватнай кампаніі ўступіў у змову са службовымі асобамі дзяржаўных прадпрыемстваў, якія планавалі набываць спецыяльную тэхніку. Пры іх садзейнічанні ўмовы закупак змяняліся на карысць бізнэсмена. Гэта дазваляла яго кампаніі перамагаць у тэндарах, нягледзячы на завышаны кошт прапанаванай тэхнікі.

Пасля заключэння здзелак дырэктар перадаваў сваім «партнёрам» ад пяці да 40 тысяч рублёў за кожную пастаўленую адзінку тэхнікі.

Падазраваных затрымалі пры атрыманні хабару пры сілавой падтрымцы АМАПу. На відэа відаць, што затрыманне праводзілася проста на дарозе.

Усяго сілавікі задакументавалі перадачу больш як 280 тысяч рублёў.

Генеральная пракуратура распачала шэсць крымінальных спраў.

Чытайце таксама:

У Польшчы арыштавалі прадстаўнікоў незвычайнага бізнэсу. Яны за плату на пэўны час пераводзілі грошы кліентам, якім патрэбныя былі польскія ДНЖ

ФСБ з пачатку года забіла пры затрыманні 14 чалавек, якіх падазравалі ў падрыхтоўцы дыверсій

Двух грамадзян Беларусі затрымалі ў Польшчы падчас рэйду супраць нелегальных азартных гульняў

Каментары да артыкула