БЕЛ Ł РУС

Украінцы нанеслі ўдары па Ільскім і Афіпскім НПЗ на поўдні Расіі

18.11.2026 / 17:30

Nashaniva.com

У ноч на 18 лістапада Сілы абароны Украіны нанеслі авіяўдары па Ільскім і Афіпскім нафтаперапрацоўчых заводах у Краснадарскім краі. Абодва прадпрыемствы з'яўляюцца важнымі пастаўшчыкамі паліва на поўдні Расіі, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

Ільскі НПЗ. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Яндэкс. Карты»

Паводле інфармацыі Генштаба, у раёне Ільскага НПЗ зафіксавалі выбухі і задымленне, былі пашкоджаныя рэзервуары. Гэты завод належыць да найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў на поўдні Расіі і здольны перапрацоўваць каля 6,6 мільёна тон нафты штогод. Яго прадукцыя выкарыстоўваецца для забеспячэння патрэб расійскіх узброеных сіл.

На Афіпскім НПЗ была пашкоджаная ўстаноўка перапрацоўкі нафты. Гадавая магутнасць прадпрыемства складае 6,25 мільёна тон — больш за 2% ад агульнага аб'ёму нафтаперапрацоўкі ў Расіі.

Ва ўкраінскім Генштабе адзначаюць, што разам два заводы могуць перапрацоўваць каля 13 мільёнаў тон нафты за год, што складае больш за 4% усёй нафтаперапрацоўкі Расіі. Іх размяшчэнне на поўдні краіны забяспечвае найкарацейшы шлях пастаўкі паліва расійскім войскам на фронце.

Паводле ўкраінскага Генштаба, пашкоджанні гэтых прадпрыемстваў азначаюць меншыя пастаўкі дызельнага паліва і бензіну для расійскага войска, а таксама скарачэнне даходаў ад нафты, за якія Расія набывае ракеты і дроны тыпу «Шахед».

Чытайце таксама:

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза

Украінскія дроны зноў дабраліся да Омска ў Сібіры

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву

Каментары да артыкула