Прызналі «экстрэмісцкім» спартыўны чат «Волейбол в Минске»
Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншых у яго па волі Барысаўскага раённага суда трапіў спартыўны тэлеграм-чат «Волейбол в Минске».
Акрамя таго, гэтым разам у спіс трапілі:
- інстаграм-старонка блогера Сяргея Пятрухіна;
- фэйсбук-старонка блогера Дзмітрыя Казлова;
- тыкток-старонкі dmitriy.skindereu і «Вечаровы Кефір live».
Чытайце таксама:
Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»
Жанчыне, якая арганізавала ў Мінску незалежную культурную прастору, далі пяць гадоў калоніі