Алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір стаў падзарабляць відэавіншаваннямі
Беларускі фрыстайліст, алімпійскі чэмпіён Антон Кушнір пачаў прапаноўваць платныя персанальныя відэавіншаванні. Пра новую паслугу і яе кошт спартсмен паведаміў на сваёй старонцы ў інстаграме.
Антон Кушнір на алімпійскім п'едэстале
Кушнір прапанаваў усім ахвотным заказваць відэаролікі з індывідуальнымі віншаваннямі для блізкіх людзей, калег і знаёмых. Паводле яго слоў, такім чынам можна павіншаваць чалавека з важнай падзеяй або падтрымаць яго, у тым ліку натхніўшы алімпійскай матывацыяй.
Аформіць заказ можна праз спасылку ў профілі спартсмена або непасрэдна на платформе Videogram.
Кошт аднаго персанальнага відэавіншавання ад Антона Кушніра складае 7600 расійскіх рублёў, што прыблізна адпавядае 277 беларускіх. Сэрвіс таксама дазваляе аплаціць заказ у растэрміноўку чатырма плацяжамі.
Антон Кушнір — чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 года, 28‑разовы прызёр этапаў Кубка свету па фрыстайле, у тым ліку 13‑разовы пераможца. Яму таксама належыць дзейны алімпійскі рэкорд у суперфінале спаборніцтваў — 134,50 бала.
Чытайце таксама:
У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён
Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў
Дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на спаборніцтвах па кросе