У Брэсце кіроўца легкавіка ўрэзаўся ў грузавік і загінуў
Дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога загінуў чалавек, адбылося 18 лістапада каля 17:00.
47‑гадовы жыхар Брэсцкага раёна ехаў на аўтамабілі Nissan па вуліцы Чырвонагвардзейскай у напрамку ад вуліцы Лейтэнанта Рабцава да сумеснага прадпрыемства «Транзіт».
Каля дома № 45А кіроўца не ўлічыў дарожныя ўмовы надвор’я, не даў рады кіраванню і рэзнуўся ў грузавы аўтамабіль Renault з паўпрычэпам, які стаяў наперадзе.
У выніку аварыі кіроўца Nissan памёр на месцы здарэння.