БЕЛ Ł РУС

Z-блогер, які марыў забіць усіх украінцаў, загінуў сам

18.11.2026 / 20:52

Nashaniva.com

«Мы доўга не выходзілі на сувязь. Наш Сапёр загінуў пры выкананні баявой задачы», — наракае запасны адміністратар канала праз месяц маўчання.

Стала вядома пра гібель Z-блогера, які вёў канал ZD (Запіскі добраахвотнікаў). Яго сапраўднае імя невядомае, толькі пазыўны Сапёр.

Канал быў створаны ў маі 2023 года. На ім было каля 3000‑3300 падпісчыкаў. Найбольшую колькасць чытачоў канал атрымаў пасля смерці аўтара — калі людзі зайшлі паглядзець, хто ж памёр.

«Запіскі добраахвотнікаў» не абнаўляліся на працягу месяца, пасля чаго 17 лістапада 2026 года ў канале з’явіўся допіс: «Дарагія падпісчыкі. Мы доўга не выходзілі на сувязь. І сёння нам даводзіцца паведаміць цяжкую навіну. Наш Сапёр загінуў пры выкананні баявой задачы на ​​прасторах спецыяльнай ваеннай аперацыі.

За тыдзень да знікнення з анлайна Сапёр атрымаў свой першы медаль.

«Усе ха*лы пі*арасы. І мы іх усіх заб’ём», — планаваў ён год таму ў сваім блогу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула